Дабрачынны канцэрт на карысць збору сродкаў на рамонт касцёла ў Гервятах

|

Перад гледачамі выступяць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Таццяна Глазунова (вакал), інструменталіст гэтага ж аркестра Іван Кучарэнка (арган) і арганіст касцёла Святоцй Тройцы Андрэй Міхневіч.

У праграме канцэрта – каноны на лацінскай мове, творы Баха, М.К.Агінскага, Шуберта, Глінкі, Каччыні, Альбіноні, Гендэля.

Амаль усе 320 білетаў на канцэрт ужо прададзены. У бліжэйшую суботу ў Гервяты прыедуць аматары арганнай музыкі з усёй Гродзенскай вобласці і нават Мінска. Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на рамонт касцёла.

Гервяцкі касцёл пабудаваны ў 1899-1903 гг. у стыле неаготыкі.  Гэта другі па вышыні касцёл у Беларусі – 64 метры.

 

Здымак Н.Апановіч з сайта http://www.radzima.org