Дзе і як адпачыць 27 красавіка – 3 траўня
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» 24-29 красавіка «Населены востраў. Сутычка» (фантастыка, Расія), 24, 27-29 красавіка «Захавальнікі», 26 красавіка (14.30) «Я памятаю» (Беларусь). Дзецям: 26 красавіка «Рогі і капыты» (10.30). Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Чырвоная зорка» 24-26 красавіка «Фарсаж-4» (ЗША, баявік), 24-26 красавіка «Загадкавая гісторыя жыцця Бэнджаміна Баттана» (драма). Дзецям: 24 красавіка «Ратуем тату!» (14.30), 25-26 красавіка «Махнем на месяц» (12.00). Тэл. 72-29-08.
У кінатэатры «Космас» 24-26 красавіка «Мільянер з трушчобаў», 24-26 красавіка «Драконавыя перліны: эвалюцыя» (фантастыка). Дзецям: «Гатэль для сабакаў» 24 красавіка (10.00, 14.00) 25 красавіка (10.00, 12.00) 26 красавіка (12.00), 26 красавіка «Тры разбойнікі» (10.00). Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» 24-26 красавіка «Лёгкія паводзіны» (рамантычная камедыя, ЗША), 24-26 красавіка «Любоў-марккоў-22», 24-26 красавіка «Перавозчык-2». Дзецям: 26 красавіка «Бабуліны казкі» (10.00).
Для тэатралаў
Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 24 красавіка (19.00) Клод Манье «Блэз» (камедыя ў 3-х актах), 25 красавіка (19.00) Мікалай Каляда «Гэта… каханне (Курыца)» (камедыя ў 2-х частках), 26 красавіка (19.00) Рэй Куні «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў 2-х частках). Дзецям: 26 красавіка (12.00) Сяргей Бялоў, Сяргей Куваёў «Аранжавы вожык». 29 красавіка (19.00) Танцавальная праграма да Міжнароднага дню танца «Незакончаная п’еса». Тэл.: 72-34-27.
Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): Прэм’ера! 29, 30 красавіка (19.00) С.Кавалёў «Магічнае люстра пана Твардоўскага» (гісторыя пра каханне чорную зайздрасць і магічнае люстра). Гастролі Брэсцкага тэатру лялек 22-24, 25-26 красавіка «Чабурашка» (казка-гульня), Л.М. Талстой «Халстамер». Тэл.: 74-59-30.
Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 24 красавіка «Уладальнік лямпы» казка-мюзікл для дзяцей (пачатак 18.00), 28 красавіка (19.00) Janet з новай сольнай праграмай, 6 траўня (19.00) Тэатралізаваны канцэрт «На паўстанках Перамогі». Удзельнічаюць канцэртны аркестр і салістыГродзенскай абласной філармоніі, 8 траўня (19.00) Аляксандр Саладуха «Усяго толькі 50. Канцэрт на біс».
Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3а): 5 траўня «Ляпіс Тубецкой» прадстаўляе альбом «Маніфест» (19.00). Д/л «Купалінка» 24 красавіка. Рок-байк фестываль «Хавайся ў бульбу» Пачатак у 18.00.
Для прыхільнікаў мастацтва
Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Персанальная выстава Валянціны Брысач «Мой край чароўны».
Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі.
Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): з 9 красавіка выстава «Веснавыя ўзоры».
Новы замак (Сенатарская зала): 10 красавіка а 14 гадзіне адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы.
Музей сучаснай народнай творчасці (вул. Савецкая, 8): Выстава вышыўкі «Вышытае хараство».
Для аматараў спаборніцтваў
Спартыўны комплекс «Нёман» (вул. Камунальная, 3, штучнае поле): Футбол. Чэмпіянат Беларусі, першая ліга, першы тур. 25 красавіка «Белкард» (Гродна) – «Баранавічы» (15.00).
Падрыхтаваў ТС