Конкурс для маладых журналістаў у межах фэсту “Твой стыль”

|

Да ўдзелу у конкурсе ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:

“Маё пакаленне” – Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

“Твой стыль” – Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

“Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!

2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.

Апошні тэрмін – 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу – тут

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.