У Гродне міліцыя папярэджвае ініцыятараў мітынгу на Дзень Волі
Тым часам на кватэру да аднаго з падпісантаў заявы Вадзіма Саранчукова, старшыні гарадской рады Партыі БНФ, ужо прыходзіў прадстаўнік міліцыі з папярэджаннем пра недапушчальнасць несанкцыянаваных мерапрыемстваў і адміністратыўную адказнасць за іх правядзенне.
Атрымліваецца, што міліцыя апярэджвае ў сваіх дзеяннях прадстаўнікоў мясцовых уладаў.
Прадстаўнікі трох гарадзенскіх партый – АГП, БНФ і БСДГ – падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне ў Гродне мітынгу ў цэнтральным гарадскім парку імя Жылібера.