“Супрацькампутарныя” акуляры пачалі вырабляць у Лідзе

|

Пакрыццё забяспечвае набліжэнне спектра святла, які выпраменьвае манітор, да спектра сонечнага святла. Лінзы не толькі абараняюць вочы ад шкодных выпраменьванняў, але і змяншаюць нагрузку на зрокавы аналізатар галаўнога мозгу. Гэта дапамагае павялічыць працаздольнасць офісных працаўнікоў.

Беларускія супрацькампутарныя лінзы вызначаюцца добрай якасцю і меншым, у параўнанні з замежнымі аналагамі, коштам.

Акуляры ўжо можна набыць у спецыялізаваных крамах. З часам афтальмалагічная прадукцыя будзе пастаўляцца і ў Расію.

 

Здымак з сайта http://optrika.ru