Дзяржкантроль Гродзенскай вобласці выкрыў махлярствы з жыллём

|

Сям’я стаяла на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і ў адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, і па месцы вайсковай службы мужа.

Скарыстаўшыся гэтым, яны пабудавалі 2 кватэры агульнай плошчай 136, 15 кв.метраў.

 

Яшчэ адна сям’я атрымала дзяржаўную падтрымку ў выглядзе аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры 44,1 мільёны рублёў – на 40,9 мільёа больш, чым было дазволена законам. Для разліку базавай долі субсідыі ў адміністрацыю па месцы жыхарства былі прадстаўленыя фальшывыя звесткі аб сукупным гадавых прыбытку сям’і.

 

У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна грамадзяніну памылкова налічылі 7 мільёнаў рублёў аднаразовай субсідыі. Грошы вернутыя ў бюджэт.

 

У некалькіх выпдаках субсідыю ў памеры да 50% кошту жылля афармлялі грамадзяне, якія мелі незаконныя прыбыткі (паездкі ў Польшчу, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

 

Супрацоўнікі КДзК выявілі таксама выпадак, калі з-за незаконнай пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў  і  ўключэння ў спісы на льготнае крэдытаванне, незаконна быў вылучаны зямельны ўчастак кадастравым коштам 75,1 мільёна рублёў і адкрыта крэдытная лінія пад 5% на суму 130,3 мільёны рублёў.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак з сайта http://www.azteko.com