Рэха першакрасавіцкага жарту
Маўляў, расіяне сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі пры адборы ў сваёй краіне. Прафесія касманаўта цяпер ужо не карыстаецца такой папулярнасцю, як раней. Многія нават ня ведаюць, што менавіта 12 красавіка 51 год таму, у космас паляцеў першы зямлянін – Юры Гагарын. Вось і было вырашына пашукаць кадры ў суседняй Беларусі.
Пра гэта і паведамляла астравецкая «раёнка». Вядома, Астравеччына ўскалыхнулася. На нумар, пададзены ў газеце, пасыпаліся шматлікія званкі тых, хто марыў пра далекія касмічныя падарожжы. Відаць, яны ўжо ўяўлялі сябе ў бязмежных касмічных прасторах… Аднак усё ў рэшце рэшт аказалася першакрасавіцкім розыгрышам. Вось такі гумар у Астраўцы. Напэўна, адэкватны нашаму цяперашняму жыццю.
А ў Расійскі атрад касманаўтаў трапіць можна. Там сапраўды есць патрэба ў новых людзях. Праўда, рэальна прымерыць касмічны скафандр пакуль што можа толькі той, хто мае расійскае грамадзянства.