На “Басовішча” знайшліся сродкі
Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.
Сродкі атрымае “Культурна-грамадская хуткая дапамога”, якая з’яўляецца сёлета афіцыйным арганізатарам “Басовішча”. Фэст пройдзе з 13 па 15 ліпеня.
Таксама арганізатары маюць надзею на фінансавую падтрымку ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства і спонсараў.
Арганізатары заяўляюць, што ў гэтым годзе на “Басовішчы” выступіць як мінімум 10 гуртоў.
Два з іх будуць прадстаўляць беларускую меншасць Польшчы. Таксама у межах фэсту пройдуць канцэрты клубнай музыкі.