Нацыянальны конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў

|

Да ўдзелу ў конкусе запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы.

 

Пераможцы будуць вызначацца ў трох асноўных намінацыях:

-“Маё пакаленне”

-“Твой стыль”

– “Свет вачыма”


Акрамя таго, партнёры Фэсту прапануюць спецыяльныя намінацыі:

 

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!«

2. «Нестандартная Беларусь»

Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

4. «Беларускае мысленне і адукацыя»

Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі

Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”

Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

 

Апублікаваныя цягам 2011-2012 гадоў і неапублікаваныя матэрыялы прымаюцца на конкурс да 1 мая ў электронным выглядзе разам з анкетай удзельніка на адрас festyval2012@gmail.com.


Паўдзельнічай у конкурсе і пазмагайся за адзін з каштоўных прызоў!


Падрабязна пра ўмовы ўдзелу і патрабаванні да ўдзельнікаў чытай на  старонцы Фэсту