Ураджэнка Гродна перамагла ў міжнародным конкурсе прыгажосці

|

У конкурсе, які прайшоў у Дамініканскай Рэспубліцы, удзельнічалі прадстаўніцы 40 краін.

Другое месца заняла прыгажуня з Балгарыі, трэцяе – з Пуэрта-Рыка.

Акрамя таго, гродзенская прыгажуня, якая апошнія гады разам з сям’ёй  жыве ў Маскве, заваявала тытул “Супермадэль – Міссіс міленіум 2012” конкурса “Missis Beauty Millenium International 2012″. 

 

Святлана Крук (Кузняцова) стала “Міс Беларусь” у  1998 годзе.

Зараз працуе ў Маскве па спецыяльнасці – выкладае матэматыку, уваходзіць у дзесятку лепшых педагогаў Масквы.  Мае двух сыноў.

 

Паводле http://tutgrodno.com