Парк Жылібера папаўняецца рэдкімі відамі дрэваў

|

 

Парасткі лакавага дрэва, араліі манчжурскай і ядомага каштана пасадзілі ў парку Жылібера каля галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

 

Наталля Канюк (на здымку), кажа, што дрэвы, пасаджаныя ў кастычніку, добра перазімавалі.

 

 

 

Новыя парасткі падвязалі да калкоў ды добра палілі.

 

 

Наступная высадка дрэваў  плануецца  ў  траўні.

 

 

Першыя расліны на месцы былога батанічнага сада былі пасаджаны 28 кастрычніка мінулага году:

3 манчжурскіх арэхі, 2 лаўравішні, 5 дрэваў  крывава-чырвонага баярышніка, 3 іргі, 3 ядлоўцы, апісаная Жыліберам чаромха.

 

Усе яны добра перазімавалі.

 

Здымкі аўтара