Дэзерцір з Шчучынскага раёна хаваўся 18 гадоў
Супраць яго распачалі крымінальную справу і абвясцілі ў вышук.
Але безвынікова.
Адшукалі дэзерціра толькі сёлета ў красавіку.
Справу прыняў Следчы камітэт і палічыў яе перспектыўнай.
Крок за крокам выйшлі на сужыцельку былога салдата, якая жыве ў Полацку, і праз яе ўгаварылі дэзерціра з’явіцца з павіннай.
17 красавіка ён прыйшоў у праваахоўныя органы.
Мужчына распавёў, што збег з вайсковай часткі з-за складаных узаемадачыненняў з калегамі.
Доўгі час бадзяўся па Расіі, маючы пасведчанне кіроўцы, перабіваўся выпадковымі заробкамі.
Апошнім часам жыў у Полацку.
З роднымі мужчына не падтрымліваў ніякай сувязі, нават родны бацька не ведаў, што сын жывы.
Цяпер дэзерцір знаходзіцца пад асабістым паручальніцтвам сужыцелькі і пляменніка, які жыве ў Гродне.
Далейшы лёс яго яшчэ не вызначаны.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак з сайта http://gorod48.ru