Безалкагольнае вяселле паняволі

|

З гаража жыхара Мастоў хтосьці скраў 145 бутэлек гарэлкі.

Увесь гэты стратэгічны запас моцнага напою быў назапашаны для вяселля.

 

Бязлітасны злодзей не пакінуў гаспадару ніводнай пляшкі.

Характэрная дэталь: іншыя каштоўныя рэчы, якія захоўваліся ў гаражы, зламысніка не зацікавілі.

 

Дык, можа, гэта знак з нябёсаў?

Ну, не трэба ператвараць цудоўнае свята маладых у размашыстую п’янку!

 

Здымак з сайта http://ufatut.ru