Каму вяселле заўсёды праца
Як гэта, быць вясельным фатографам? Сваім вопытам падзяліўся Віталь Касцецкі, вясельныя здымкі ён робіць ўжо 8 гадоў.
– Прафесію вясельнага фатографа можна лічыць творчай?
– Прафесія адназначна творчая. Больш таго, трэба ўключаць кемлівасць. Вось як ў лістападзе засняць вяселле, калі нявеста на сёмым месяцэ цяжарнасці, і кліенты не хочуць плаціць за дарагія памяшканні для здымак? Прыходзіцца думаць, нешта шукаць. Зараз добра, што з’явілася тэхніка, якая дазваляе засняць у цёмным памяшканні без ўспышкі. Спасае Новы замак. Можна ўнутры якой-небудзь кафэшкі паздымаць.
Нявеста ў чырвоным. Гэта не зусім звыкла для нашай аўдыторыі
– Вы самі прапануеце ідэі для здымак, альбо да вас з прапановамі прыходзяць кліенты?
– Калі кліенты прыходзяць з ідэямі, мы заўсёды «за», але найчасцей самі прапаноўваем месца для здымак.
Два прыкладу: прыродны і ўрбаністычны.
– Наколькі вашая праца руцінная, штодзённая?
– Усё залежіць ад таго, якая пара. Я ўжо прыблізна ў’яўляю, якое будзе вяселле, калі да мяне прыходзяць пары дамаўляцца на конт здымкі, нават можно ў’явіць стыль вяселля. Бываюць вельмі абыдзеныя вяселлі, дзе ўсё ідзе па накатанай. Людзі хочуць стандарт, як было ў суседзей, у брата, здымкі ў парку, усё па шаблонам. Гэта і ёсць руціна.
Даволі стандартнае прапанова: Гродна, касцёл, шчасце.
– З якой самай дзіўнай прапановай да вас прыходзілі кліенты?
– Аднойчы мяне папрасілі засняць шлюбную ноч, але я адмовіўся, прапанаваў ім звярнуцца да аператара, яму гэта цікавей будзе (смяецца).
Між сценамі … Кожны можа прыдумаць сваю гісторыю.
– Колькі вам трэба часу, каб падрыхтаваць фотаздымкі для перадачы кліентам?
– Максімум тры тыдні. Гэта калі, не дай Божа, у жаніха, альбо нявесты, якія-небудзь праблемы са скурай твара. Тады на апрацоўку здымкаў марнуецца шмат часу.
Скрозь пырскі…
– Ці ёсць нейкая фотавясельная мода? Напрыклад, на месцы для здымак…
– Няма. Раней, дзесьці пяць гадоў таму, ўсе пагалоўна здымалі ў парку. Аднойчы я налічыў 22 вяселля адначасова. Сёння стараюся проста пахадзіць з маладымі па старым горадзе.
– Прыблізна колькі здымкаў вы робіце за дзень працы і колькі перадаеце кліентам у выніку?
– Каля 600 здымкаў. Кліенты атрымліваюць прыблізна такую ж колькасць. Я стараюся не здымаць тое, што потым прыйдзецца выдаляць. Затвор таксама мае свой рэсурс і рамонт апарата, тэхніка дарагая. Я не страляю, як кулямётчык, у адным месцы біць серыямі не люблю.
– Колькі каштуюць вашы паслугі?
– Кошты на здымкі розныя, у мяне ёсць два варыянта, даражэй і танней, 150 і 220 даляраў.
Мара пра вечнае і надзейнае?
– Наколькі шчыльнае канкурэнтнае асяроддзе?
– Чатыры гады таму пачалася актыўная канкурэнцыя паміж вясельнымі фатографамі. Раней я ў год здымаў 50 вяселляў. Каштавалі тады здымкі 100-120 даляраў. Людзі тэлефанавалі, прасілі хаця б якога-небудзь фатографа. Апошняі тры-чатыры гады вясельным здымкам зацікавіліся, пачалі здымаць нават тыя, хто ніколі не здымаў. Увесь час з’яўляюцца новыя фатографы, малыдыя, крэатыўныя. І гэта вельмі добра, кожны фатограф мае свайго кліента, займае сваю нішу.
Сэнс жыцця ў каханні
– Ці ёсць у вясельных фатографаў прафесійная этыка?
– Ёсць. Напрыклад прывітанне. Паміж сабой мы заўсёды вітаемся, але ёсць «зоркі”, якія не вітаюцца з маладымі фатографамі. Яшчэ, вясельная этыка, гэта не нагаворваць на іншых фатографаў, быццам яны здымаюць горш за цябе. Плюс, гэта не перашкаджаць працаваць відэааператару. І нават асноўнае – быць памяркоўным да гасцей на вяселлі. Вельмі часта знаходзяцца госці, якія што-небудзь ад цябе хочуць, заўсёды ёсць госці стомленыя, з дрэнным настроем і проста п’яныя. Цярпенне трэба жалезнае.
– Распавядзіце пра які-небудзь кур’ёзны выпадак на вяселлі, звязаны з вашай працай?
– У меня быў яшчэ «Sony 828». У той час быў модны здымак – вяселле выстройваецца ў шэраг і на «1, 2, 3» разам падскокваюць. На вяселлі была сведка, жанчына вялікіх памераў з велізарным дэкальтэ… Ну, з вельмі вялікім дэкальтэ. У мяне мільганула думка, я запытаў: «Вы таксама будзеце скакаць?». Жанчына пакрыўдзілася, сказала, што будзе скакаць. Далей звычайны працэс: зафіксаваў камеру, «1, 2, 3», людзі падскокваюць… Калі робішь такія здымкі, не глядзішь на твары людзей, глядзішь толькі на тое, каб ногі адарваліся ад зямлі. Ну вось, вяселле заснята, прыходзіць час апрацоўваць здымкі, я пачаў гартаць фоткі. Як аказалась, грудзі ўсё ж такі «выляцелі» і апынуліся на ўзроўне вушэй. Гэта была мая першая сур’ёзная работа ў фоташопе…