Міндоўг з’явіцца ў Навагрудку

|

У сувязі з тысячагоддзем узгадвання імя Літвы і 965 годдзем Навагрудка мясцовы райвыканкам вырашыў узвесці мемарыял першаму і адзінаму каралю ВКЛ, які, па меркаванні беларускіх гісторыкаў, быў каранаваны менавіта ў гэтым горадзе.

Паводле слоў скульптара Генадзя Буралкіна, аўтара праекта, у яго ўжо ёсць гатовы эскіз. Задума мінскага скульптара такая: Міндоўг на кані і з мячом у руцэ, адліты з бронзы ў паўтары натуральныя памеры. Бронзавую кампазіцыю скульптар прапануе ўсталяваць на каменны пастамент. «Сёння ўжо маем эскіз — упэўнены ў сабе кароль гатовы змагацца і ахоўваць межы сваёй дзяржавы. Конная статуя мусіць размясціцца ў гістарычным цэнтры Навагрудка» — паведаміў скульптар. Паводле nn.by