Гродзенскаму Ла-Скала 240 гадоў

|

Да 1974 года гэта быў невялікі ансамбль інструменталістаў і вакалістаў, пазней – пастаянны калектыў з шырокім оперным і балетным рэпертуарам з сачыненняў нямецкіх, франзузскіх і італьянскіх аўтараў. У 1774 годзе ў тэатральным гурце пераважны былі італьянскія артысты. Ужо з 1778 года ў пастаноўках актыўна ўдзельнічалі вучні Гродзенскай музычна-тэатральнай школы Антонія Тызенгауза, прыгонныя сяляне, спевакі і інструменталісты. Кароль Аўгуст Панятоўскі, пабачыўшы іх выступ, загадаў перавесці труппу ў Варшаўскі оперны тэатр.

Пасля закрыцця тэатра з прычыны адстаўкі гродзенскага старасты Тызенгауза балетная труппа і школа працавалі ў Паставах да 1785 года.

Менавіта ў гродзенскім тэатры адбылася прэм’ера “Латарэі” С. Манюшкі.

У новыя часы ў будынку тэатра ў 1980 годзе быў створаны Абласны лялечны тэатр з выпускнікоў аддзялення тэатра лялек Ленінградскага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскай культасветвучэльні.

Здымак паводле darriuss.livejournal.com