На круглы стол па грамадзянскай адукацыі ў Гродна прыязджалі мінскія спецыялісты

Сустрэча распачалася лекцыяй пра сутнасць грамадзянскай адукацыі і яе асаблівасці ў Беларусі. Леанід Каліценя, кіраўнік праекта Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, правёў слухачоў праз гісторыю ад Рымскай імперыі да сучаснасці і распавёў як грамадства ішло ад паняцця падданага да грамадзяніна.

Пад час лекцыі ўдзельнікі сустрэчы даведаліся, якія складанасці мае беларуская грамадзянская адукацыя і ў якіх напрамках яна развіваецца.

 

Інфармацыя выклікала жывы водгук слухачоў, узнікла шмат пытанняў. Праз кожныя пяць хвілін сказанага магла пачацца дыскусія, але трэнер працягваў лекцыю. Дыскусія распачалась толькі ў другой частцы праграмы. Паводле плана.

 

Калі з пытаннямі грамадзянскай адукацыі гарадскога насельніцтва прыйшлі да больш-меньш зразумелых рашэнняў, то пытанне, што рабіць з вясковым, аказалася нашмат больш складаным. Падчас дыскусіі ўдалося выпрацаваць тэарытычныя рашэнні.

 

Шмат часу надалі тэме занятасці пенсіянераў. Маючы багаты жыццёвы досвед, людзей, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, часцей за ўсё вымушаюць сысці з працы. Вопыт і веды сыходзяць разам з імі. Грамадства губляе іх і праз гэта запавольвае развіццё.

 

Старшыня Рады “Універсітэта Залатога Веку” ( адзін з праектаў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) Марыя Станіславовіч:

– Я сама бачыла, як сталыя людзі аказваюцца выкрэсленыя з жыцця. Я нне раз назірала, як літаральна гінуць разумнікі-спецыялісты пасля выхаду на пенсію.

 

Напрыканцы мерапрыемства Леанід Каліценя выказаўся пра перспектыву падобных сустрэч: – Мы зрабілі першы крок. Зараз чакаем якога-небудзь адказа альбо пытання, запыту. Перспектыва залежыць цалкам ад аўдыторыі. Калі будзе запыт, мы будзем разумець, што працуе. Гэта як маркетынгавая схема супермаркета, што вам падабаецца, мы будзем думаць, што змажам з гэтым зрабіць.

Здымкі аўтара