Канчатковы выгляд новага помніка ў Іўі пакуль трымаецца ў сакрэце
Які выгляд прыме помнік канчаткова, пакуль што трымаецца ў сакрэце, аднак мясцовыя жыхары кажуць, што кожны бок манумента стане сімвалізаваць асобны рэлігійны кірунак.
Застаецца толькі дадаць, што помнік узводзіцца на тым месцы, дзе раней быў стары будынак так званых гандлёвых радоў. Дом, які перажыў войны і рэвалюцыі, паспяхова зняслі, і некаторы час іўеўчане бавіліся панарамным аглядам цэнтральнай часткі свайго гораду.
Аднак, як гаворыцца, «свята месца пуста не бывае». Вельмі хутка ў турыстаў будзе дадатковы стымул пракласці свой маршрут праз Іўе.
На фота: будаўнічая пляцоўка помніка