«Адлуп» дэмакратам па-астравецку

Здавалася б, звычайная справа. Камусьці ідэі гэтай партыі падабаюцца, камусьці – не. Аднак астравецкага індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Туршава гэта падзея так усхвалявала, што ён прыйшоў дадому і напісаў верш.

 

Уласнае сачыненне вельмі спадабалася аўтару, і ён аднёс твор у рэдакцыю газеты «Астравецкая праўда». Там прачыталі і сказалі: «Тэрмінова на паласу». Так верш быў надрукаваны ў № 34 «раёнкі». Вось ён:

 

Не верю!

Делите скорей, «демократы»,

Бруски зарубежных рублей.

Вгоняйте Европу в растраты

Оплатой бредовых идей!

Ну, где ваши альтернативы,

Что можете вы предложить?

Достаток, монеты, квартиры?

Довольно вам врать и блажить!

Мы слишком порой терпеливы,

Но я вам скажу без прикрас:

Фальшивых стенаний надрывы

Лишь злость вызывает у нас.

 

Можна сказаць, крык з глыбіні душы. Такі «адлуп» дэмакратам надоўга запомніцца чытачам. Аўтару верша паабяцалі выплаціць ганарар. Вядома, не «брускі рублёў», аднак усе роўна прыемна. Тым больш, што на прадпрымальніцкай гандлёвай ніве зараз не вельмі разгонішся.

 

Так што, калі вы адчуваеце недахоп у паэтычным натхненні і марыце напісаць які-небудзь верш ці нават паэму, міласці просім у Астравец.

 

Прыхільнікі АГП тут дзейнічаюць па-ранейшаму, а сам Астравец квітнее натуральным шляхам, таму што вясной у нашым краі ўсё цвіце, і ў такую пару паэтычныя радкі проста самі просяцца на паперу.