Фэст моладзевай журналістыкі “Твой стыль” стартаваў!

|

Я веру, што працяг Фестываля будзе, і мы ўжо падумываем пра чацьвёрты фэст, бо на яго ёсць запатрабаванне, – сказаў у прывітальным слове старшыня праўлення ГА «Трэці сектар» і арганізатар Фэсту Вітаўт Руднік.

 

Ён  падзякаваў партнёрам, якія дапамаглі арганізаваць фестываль, асабліва падкрэсліваючы заангажаванне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ). Вітаўт Руднік узгадаў таксама пра навінку фестываля — ФотаБатл.

 


– Вядучымі майстар-класаў на фэсце будуць не толькі беларускія журналісты, але таксама госці з Польшчы і Украіны, – паведаміў арганізатар.

 

 

Пра значэнне Фэсту выказаўся знакаміты беларускі журналіст  і сябра Рады БАЖу Юрась Карманаў.

На яго думку  ў Беларусі шмат журналістаў, але не ўсе аднолькава разумеюць функцыі і мэты журналістыкі. – БАЖ прытрымліваецца сусветнага разумення  функцый і мэтаў журналістыкі. Гэта значыць: інфармаваць, дапамагаць людзям і кантраляваць уладу, – заявіў спадар Юрась.

 

Намаганнямі  БАЖу  Школы маладога журналіста  зараз дзейнічаюць у пяці гарадах Беларусі.

Менавіта для іх ладзяцца фэсты падобнага кшталту, – падкрэсліў Карманаў.

 

Госць  Фэсту, які выкладае журналістыку ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце,  падкрэсліў, што больш паспяхова засвойваюць праграму навучання менавіта выпускнікі “Школы Маладога Журналіста” (ШМЖ), якая дзейнічае ў Гродне як праект ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Больш здымкаў з адкрыцця фэсту глядзі тут