Свята працы замест Дня салідарнасці

|

У чэрвені 2007 года за парушэнне правоў прафсаюзаў Беларусь выключылі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. Для вяртання ў сістэму прэферэнцый беларускі ўрад павінны: даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць першасныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб’яднанням правы на ўдзел ў рашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

Пра гэтыя калізіі гродзенскія працоўныя хутчэй за ўсё і не здагадваюцца. Затое пасля прымушальна-добраахвотнага мітынгу і выступаў чыноўнікаў (дарэчы, выступы каментаваліся з некаторай злосцю і гучна) з задавальненнем шпацыруюць па сонечным Гродна, купляюць дзецям паветраныя шарыкі і салодкую вату, радуюцца вясне і выходным дням.

Калядна-«першамайская» зорка

У дзяўчат свае «прыбамбасы»

Ну што, за піўком?

Свята без маршаў не бывае

Тэатр танца «Рада»

>

Загучаў гімн, паляцелі шарыкі…

Пасля мітынгу трэба прыбраць смецце

Л.Леонт

Фота Надзейкі Завіноўскай