Аўгустава адкрывае палякам Беларусь
Сезонны пункт быў арганізаваны ў 2008 годзе. Тут у максімальныя тэрміны можна аформіць групавыя і індывідуальныя турысцкія візы, а таксама атрымаць цягам пяці працоўных дзён кароткатэрміновыя службовыя або гасцявыя візы Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, цэнтр будзе займацца прасоўваннем сумеснага беларуска-польскага турысцкага праекта “Аўгустоўскі канал”, а таксама інфармаваць замежнікаў пра турыстычны патэнцыял Беларусі.
Адначасова ў замежных турыстаў будзе магчымасць атрымаць у супрацоўнікаў пункта поўную інфармацыю аб правілах выдачы віз, а таксама пра беларускія турфірмы і кошты на туры ў Беларусь.
Сезонны консульскі пункт і рэгіянальны інфармацыйна-турысцкі цэнтр ў гэтым годзе будзе працаваць да 1 кастрычніка.
Паводле БЕЛТА