Самая красамоўная гродзенка
Рэгіянальнае спаборніцтва міжнароднага конкурса красамоўнага майстэрства праводзіцца Гродзенскім універсітэтам пяты год. У ім могуць браць удзел студэнты усіх ВНУ Гродна. Гэтым разам у конкусе ўдзельнічала 24 студэнты з медычнага і купалаўскага ўніверсітэтаў, а таксама з Беларускага інстытута правазнаўства. Сёлетні конкурс прысвечаны году роднай зямлі.
Усяго ў спаборніцтве было 5 этапаў. Удзельнікі павінны былі падрыхтаваць самапрэзентацыю, прадэкламаваць абраную песню ці байку, падрыхтаваць і выступіць з прамовай “Я хачу распавесці пра…”, прайсці конкурс дыктарскага майстэрства. У апошні конкурс адбіраецца толькі палова ўдзельнікаў, які журы і гледачы адрасуюцт пытанні на самыя розныя тэмы.
Паводле ўсіх этапаў конкурсу 1 месца атрымала Юля Штальнікава, студэнтка 4 курсу філфака ГрДУ. Разам з двума ўдзельнікамі, якія ўзялі 2 і 3 месцы, яна паедзе прадстаўляць Гродна на Міжнародны конкурс “Цыцэроній-2009”, які адбудзецца ў Мінску 15-16 мая. У мінулым годзе гродзенка на гэтым конкурсе ўзяла 4 месца.