Будаўнікі Астравецкай АЭС рыхтуюць пасланне да нашчадкаў
Знак плануецца ў хуткім часе ўрачыста ўсталяваць каля будаўнічай пляцоўкі Астравецкай АЭС.
Адпаведны валун, які важыць каля 13 тон, знайшлі ў Лідскім раёне і прывезлі ў Ліду. Скульптар распачаў працу і ўжо зрабіў нішу для капсулы, куды будзе змешчаны тэкст завяшчання.
Увогуле, слова “завяшчанне” побач са словазлучэннем “Астравецкая АЭС” гучыць вельмі выразна. Звярнуцца да нашчадкаў, канешне, можна. А вось ці будзе каму чытаць гэтае пасланне?
Я ў тым сэнсе, што 15 жніўня 1972 г. падобнае мерапрыемства прайшло на Чарнобыльскай АЭС падчас закладкі першага кубаметра бетону. Там у той час таксама спадзяваліся, што ў ХХІ стагоддзі ўдзячнае пакаленне прачытае зварот будаўнікоў-чарнобыльцаў.
Што ў выніку атрымалася, мы добра ведаем.
Фота з “Лідскай газеты”.