Міліцыя пільнуе памяшканне, якое здымае Андрэй Пачобут
Памяшканне зачыненае, там нікога няма. У пастанове на вобшук напісана, што ў пакоі могуць знаходзіцца друкаваныя матэрыялы антыдзяржаўнай накіраванасці і з антыдзяржаўнымі заклікамі.
З гэтай пастановай прадстаўнікі закону з’явіліся ў ААТ “Крэсовія”, хаця паводле заканадаўства гэтыя паперы яны павінныя прад’явіць самому Андрэю Пачобуту (ён здымае памяшканне як прыватная асоба) і праводзіць следчыя дзеянні ў прысутнасці следчага, падазраванага альбо яго законнага прадстаўніка (адваката).
align=”left” alt=”Image 22834″ >Цяпер супрацоўнікі міліцыі чакаюць пад дзвярыма.
Ігар Банцар, актывіст СПБ і сябра Андрэя Пачобута:
– Гэтае памяшканне добра вядомае ў горадзе.
Тут праводзяцца не толькі мерапрыемствы непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, але і мерапрыемствы палітычных партый, грамадскіх арганізацый, канцэрты.
Тут знаходзіцца наша газета.
Таму фактараў, што прыйшлі з вобшукам менавіта сюды вельмі шмат.