Гродна – каралеўскі горад. Круглы стол у гродзенскай бібліятэцы

|

Паведамленне кіраўніка клуба Дзмітрыя Думчава пра рыцарскую зброю і вопратку  ў XIII-XIV стагоддзях і распачало асноўную  праграму круглага стала.

 

Чаму Гродна лічыцца каралеўскім горадам? На гэтае пытанне адказала дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Альбіна Семянчук. Пра соймы ў Гродне ішла гаворка ў выступленні дацэнта ГрДУ Віктара Белазаровіча. Дзьве гравюры XVIст., на якіх адлюстраваны наш горад, натхнілі дацэнта Гродзенскага ўніверсітэта Наталлю Івашчанка на эмацыйны і падрабязны расказ. Прафесар Аляксей Пяткевіч назваў імёны дваццаці выбітных людзей Гродзеншчыны розных часоў. Сярод іх – Давыд Гарадзенскі, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў і іншыя.

Краязнаўца з Ліды Леанід Лаўрэш падзяліўся сваімі даследваннямі што да месца заключэння Востраўскага пагаднення.

 

Дзейнасць гродзенскага мецэната Богуша Благавіцінавіча зацікавіла студэнта-гісторыка Сяргея Лысікава. Сваю версію смерці Барбары Радзівіл выказаў студэнт філфака Валерый Бялы. Малавядомыя факты дзейнасці ў Вялікім княстве Літоўскім  францішканскага ордэна асвятліў доктар тэалогіі айцец Юзэф Макарчык. Пра гісторыю каталіцкіх манаскіх ордэнаў у ВКЛ зрабіў паведамленне намеснік дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Ігар Ганчарук. Доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава распавяла як у часы ВКЛ на Гарадзеншчыне ставіліся да этнаканфесійных меньшасцяў.

Завершыў круглы стол выступ дацэнта ГрДУ Сяргея Амелькі “Мецэнацтва і фундатарства ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVIстагоддзях”. Выкладчык прадэманстраваў копіі ўнікальных дакументаў, якія адшукаў у архіве.

 

У якасці культурнай праграмы ўдзельнікі  круглага стала змаглі паназіраць за  рыцарскім паядынкам у дворыку Новага замка.

align=”” alt=”Image 22840″ >