Супрацоўнікі міліцыі ўзламалі дзверы памяшкання Саюза палякаў у Гродне (абноўлена)

|

Наймальнікам памяшкання афіцыйна з’яўляецца змешчаны 22 чэрвеня ў турму Андрэй Пачобут.

 

У дворыку перад будынкам апошнія гадзіны заставіліся некалькі сябраў непрызнаванага ўладамі СПБ і журналістаў.

 

Пасля 18 гадзін да дзвярэй зачыненага памяшкання, ключы ад якога знаходзяцца ў Андрэя Пачобута, прывялі двух працоўных.

 

Жанчыне ў светлым плашчы далі на азнаямленне нейкія паперы.

 

Бліжэй да паловы на сёмую гадзіну да групы людзей каля ўваходу далучыўся чалавек у джынсоўцы з фомкай.

 

Дзверы пачалі ламаць у 18.35.

За працэсам назіралі 3 чалавекі ў міліцэйскай форме (адзін з іх здымаў на камеру), працоўныя, людзі ў цывільным і актывісты СПБ. Наводдаль трымаліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі, журналістаў і супрацоўнікі польскага консульства.

 

19.45 – Супрацоўнікі міліцыі пачалі выносіць з памяшкання і загружаць у машыну пакункі. Падобна, гэта пакункі з газетамі.

 

 

Каля 20.00 у Фэйсбуку кіраўніцы непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Арэхвы з’яўляецца паведамленне пра тое, што міліцыя забірае кампутары і дакументацыю ў офісе арганізацыі.

 

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у офісе паланійнага цэнтра бізнэсу і турызму “Крэсовія” міліцыя забрала 9 кампутараў.

 

Фота: zpb.org.pl

 

Тая ж крыніца паведамляе, што “падчас ператрусу за дзеяннямі міліцыянтаў назіраў консул Генеральнага консульства Польшчы ў Горадні Яцэк Доліва, які засведчыў, што частка маёмасці, якая знаходзіцца ў офісе належыць Генеральнаму консульству Польшчы ў Горадні.”