Беларускія прадстаўнікі выступілі ў Вільнюсе супраць будаўніцтва АЭС
Змены дазваляюць падпісаць кантракт з японскай карпарацыяй “Хітачы” на будаўніцтва Вісагінскай АЭС без незалежнай грамадскай экспертызы і без уліку меркаванняў грамадзян Літвы.
На мітынгу выступіла старшыня грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій, якая адзначыла, што і Астравецкая, і Вісагінская, і Балтыйская АЭС плануюцца і будуюцца без уліку меркавання грамадзян Беларусі, Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі. Яна адзначыла, што будаванне Вісагінскай АЭС прызначана на мяжы з Беларуссю па праекту фукусімскага тыпу, а будаўніцтва Астравецкай АЭС ў 50-ці кіламетрах ад сталіцы суседняй Літвы пачалося зусім без праекта.
Мы хочам, каб тыя, хто задумаў будаваць Астравецкую, Вісагінскую і Балтыйскую АЭС, запыталі меркаванне народа. Для гэтага існуюць адпаведныя працэдуры, у тым ліку ў межах міжнародных абавязацельстваў Літвы і Беларусі ў адпаведнасці з Орхускай і Эспаа канвенцыямі. Аднак нашы ўрады і дэпутаты ўхіляюцца ад гэтых працэдур, што яшчэ раз падцвярджае небяспеку гэтых атамных электрастанцый. Нам хопіць аднаго Чарнобыля і адной Фукусімы, — сказала Ірына Сухій.
Як патлумачыла спадарыня Сухій, Літва павінна была спачатку абмеркаваць з Беларуссю, у тым ліку і з яе жыхарамі, гэты японскі праект, а толькі пасля прымаць станоўчае рашэнне па гэтым пытанні.