Ваенныя перасячэнні

|

За дзве гадзіны нападу Германіі на СССР праз КПП «Граева» у нямецкі бок прайшоў апошні таварны эшалон, гружаны савецкай пшаніцай. Ужо было 22 чэрвеня 1941 г., і хутка ўсё пачалося.

 

У восем гадзін раніцы таго чэрвеньскага дня немцы падавілі супраціўленне на тым участку мяжы, і рэшткі пагранічнікаў пачалі адыходзіць у бок Белостока.

 

Атрымалася так, што Савелій Булатаў удзельнічаў у вайне з першых імгненняў. Праз якія выпрабаванні прайшоў пагранічнік, можна толькі здагадвацца. Дастаткова адзначыць, што ў 1941 г. ён быў членам ВКП(б), а потым стаў беспартыйным. Да канца 1941 г. ён лічыўся прапаўшым без вестак. А вось у 1942 г. у яго асабістай справе з’явіўся такі запіс: камандзір роты аўтаматчыкаў 265-га стралковага палка. Летам 1944 г. Савелій Булатаў – ужо капітан, камандзір стралковага батальёна 1158-га стралковага палка.

 

Разам з іншымі ён удзельнічаў у вызваленні Гродна. 16-га ліпеня 1944 г. пад час баёў у горадзе Савелій Васільевіч загінуў. Насупраць яго прозвішча ў архіўным дакуменце значыцца: пахаваны ў гарадскім садзе ў Гродна. Капітан Булатаў стаў першым, каго там пахавалі. Менавіта з яго пачаўся мемарыял у парку імя Жылібера ў нашым горадзе.

 

Драматычны лёс распарадзіўся так, што вайна для ўраджэнца вёскі Яблычная Варонежскай вобласці пачалася і скончылася ў адных і тых жа мясцінах.