На заходнім ускрайку гораду
Зараз Фолюш – прыгожы, утульны куток. Тут мы бачым нейкі «сымбіёз» паміж моцнымі соснамі, прыватнымі домікамі і шматпавярховымі «грамадзінамі». «Мясцовыя» любяць пасядзець на беразе ракі Ласасянкі. Нажаль, рамантыку можа сапсаваць забруджанае ўзбярэжжа.
>
Рака Ласасянка
Мікрараён мае вуліцы, якія названыя ў гонар славутых людзей: Паповіча (касманаўта), Вольгі Соламавай (удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны), Лізы Чайкінай (партызанкі). Апошняя вуліца працягнулася ад плошчы Дэкабрыстаў да вайсковай часткі, галоўная яе прыкмета – у цудоўнай сасновай алеі, якая была высаджана некалькі дзесяцігоддзяў таму. Зараз яна размяжоўвае праезджую частку (фота на застаўцы).
Хутка на Фолюшы плануюцца змены ў дарожнай сетцы. Да канца лета павінны пабудаваць аб’яздную дарогу ад вуліцы Паповіча (эстакада каля АЗС) да вуліцы Савецкіх памежнікаў (выезд каля шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі). Праз месяц скончыцца рэканструкцыя вуліцы Соламавай.
Новая аб’яздная дарога. Нядаўна пабудаваная частка вуліцы Вольгі Соламавай
Акрамя дарог і соснаў на Фолюшы ёсць помнік Савецкім памежнікам, кінатэатр «Октябрь» – самы буйны ў горадзе, пруд на вуліцы Рэпіна, які зараз пачалі прыводзіць у божы выгляд, вежа (каля канчатковага прыпынку «Фолюш», дзе некалькі дзесяцігоддзяў запар збіраліся сапраўдныя панкі, аматары папулярных гуртоў 80-х, 90-х: Lady Punk, Lombart, Combi і інш). У гэтым мікрараёне знаходзіцца і незвычайны жылы дом, на якім дабудаваны дадатковы жылы паверх пасля дваццаці гадоў з моманту ўводу дома ў эксплуатацыю.
Манумент Савецкім Памежнікам
Гатэль “Гродна” Выгляд сярэдзіны 80-х
Шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі
Пруд па вуліцы Рэпіна
«Панкаўская» вежа
Дом з дабудаваным паверхам
На тэрыторыі вайсковай часткі…
На Фолюшы павялічваецца калькасць гарадскіх маршрутаў. Нядаўна быў запушчаны тралейбус №4 Фолюш – «Азот» (праз Румлёўскі мост).
Такая карціна – нярэдкая з’ява на Фолюшы.Чарговага п’яніцу забірае хуткая дапамога
Жыхары кажуць:
Інна: «Добра, каб пачысцілі берагі Ласасянкі».
Не вельмі чыстыя берагі Ласасянкі
Аляксандр: «Хацелася, каб пасвятлей было ў дварах некаторых жылых дамоў».
Мяне здзівіла адно, што даволі вялікая колькасць людзей адказала, што на Фолюшы вялікіх праблем няма!
Яраслаў Васілеўскі
Фота аўтара