Жыхароў Дзевятоўкі запалохваюць адміністратыўнай адказнасцю

|

Паўсёй верагоднасці распаўсюджваюць іх начальнікі жыллёва-будаўнічых кааператываў. У паперках, спасылаючыся на прадстаўленне Аддзелу ўнутраных спраў Ленінскага раёну Гародні, жыхарам прапаноўваецца ўсталяванне ў жылым доме камер відэаназірання, якія забяспечаны запісваючымі прыстасаваннямі з тэрмінам захоўвання відэаінфармацыі не менш за два тыдні. Жыльцам кватэраў прапаноўваецца запоўніць паперку, даўшы свой адказ.

Усё б нічога, калі б не апошні сказ гэтага “дакумента”: “Несвоечасовы адказ на такое прадстаўленне цягне адміністратыўную адказнасць, прадугледжаную арт. 24.3 КаАП РБ”. Атрымліваецца, грамадзянаў незаконна палохаюць адміністратыўнай адказнасцю.