Тавар, якога не існуе

Зазірнуўшы ў такі квіток непасрэдна каля касы, у мяне ўзнікла не столькі нязгода, колькі здзіўленне: а што менавіта я набыла?

>

А калі нейкі з прадуктаў апынецца няякасным, і я памкнуся абараняць свае правы спажыўца, то якой выявай дакажу, што, напрыклад, радок 4-ты зверху (4300) – гэта паўкіло сасісак, а не бутэлька піва 1, 5 л?

З касірам разбірацца не мела сэнсу – не яна адказвае за парадкі ў «Белых росах», гаспадары ў выходны дзень, вядома, адсутнічалі… А да пачатку працоўнага тыдня самі па сабе адпалі пытанні: увесь набыты тавар мы з задавальненнем злопалі, засталіся сытымі і здаровымі.

Аднак паводле Дзяржстандарту на квітку павінны ўтрымоўвацца: дата і час пакупкі, сума кожнай пакупкі і агульная сума пакупкі, сума, унесеная пакупніком, а таксама сума рэшты (калі не нулявая), імя і прозвішча прадаўца, найменне або код тавара, прыкмета знаходжання касавага апарата ў фіскальным рэжыме (наступнае спалучэнне літар: «Ф_РБ») і іншыя звесткі.

Так што, тавара «самообсл» у прыродзе не існуе, тым больш па розных коштах. Аб чым павінен ведаць кожны пакупнік.

Л.Леонт