У АЛМІ «тавары часова не прадаюцца»

|

Надпіс, зроблены ад рукі і замацаваны на паліцы, папярэджвае, што «тавар часова не прадаецца». Прычыну гэтага лёгка зразумець, зірнуўшы на дату прыдатнасці да ўжывання. Гэтак, сярод яшчэ цалкам свежых чыпсаў апынулася нямала такіх, якія лічацца сапсаванымі ўжо з пачатку траўня! Сідр (на здымку ніжэй) быў пратэрмінаваны на месяц.

 

Здавалася б, такім прадуктам наогул не месца ў гандлёвай зале крамы. Калі ж іх продаж толькі «часова прыпынены», дык натуральным чынам паўстаюць пытанні пра статус пратэрмінаванай ежы. І пра тое, ці не паспрабуюць прадаць нам яе нейкім іншым чынам.