У Гродне прайшоў турнір па сучасных танцах

Акрамя праводзіўшыхся раней батлаў па Electro Dance і Dubstep Dance, у гэты раз у праграму чэмпіянату была ўключана таксама намінацыя Hip-Hop Dance.

Гэта дазволіла моладзі, якая займаецца гэтым стылем танца, прадэманстраваць свае ўменні на адной з лепшых пляцовак горада.

 

Гэтак жа праводзіўся прагляд пачаткоўцаў, дзякуючы якому многія ўбачылі будучыя танцавальныя таленты Беларусі.

Галоўны госцем турніру стаў Loony Boy, ураджэнец Масквы, які ацэньваў ўменні танцораў ў намінацыях Electro Dance і Dubstep Dance.

Усе прызёры турніра ў кожнай з намінацый атрымалі выдатныя прызы ад інтэрнэт-крамы bemegroup.by

 

Арганізатарам гэтай падзеі быў Аляксандр Бык (на здымку танцуе ў цэнтры), студэнт універсітэта імя Я Купалы, выкладчык гарадзенскай школы танца BE ME.

– Як прайшоў у гэтым годзе турнір, якія засталіся ўражанні?

– Турнір прайшоў прыкладна так, як я і планаваў: пазітыўна, лёгка, цікава.

Пацешыла, што з кожным разам усё больш і больш людзей з’яўляецца на мерапрыемствах.

 

Кожны раз мы павышаем ўзровень арганізацыі, кожны раз уздымаем планку для танцораў, павышаем якасць.

 

Ну а засмуціла толькі тое, што вельмі ўжо хутка ўсё скончылася. Цяпер зноў чакаць наступнага чэмпіянату, каб зноў зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.

 

 

Фота аўтара і Арцёма Бурчыка