Прадукцыя «Беллакту» трапіла пад забарону з прычыны цвілі ў дзіцячых прадуктах
Як паведамляе сайт Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны, даследаванні, праведзеныя Дзяржаўным навукова-даследчым інстытутам лабараторнай дыягностыкі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы, выявілі, што сухая малочная сумесь для дзіцячага харчавання «Беллакт Бифидо 2» не адпавядае мікрабіялагічным паказнікам, бо ўтрымлівае цвіль.
На беларускім прадпрыемстве пакуль не каментуюць забароны ўкраінскага боку.