У Гродне прайшоў хакейны турнір прысвечаны памяці Дубко
Спаборніцтвы ў гонар былога старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандра Дубко, які шмат зрабіў для развіцця хакею на Гарадзеншчыне, праходзілі з 6 па 8 жніўня ў гарадзенскім Лядовым палацы.
Удзел у іх бралі 4 каманды: «Нёман», «Ліда», рускі «Тытан» і чэмпіён Казахстану «Бейбарыс».
Як і варта было чакаць, на турніры гледачоў было шмат. Заўзятарам гарадзенскага «Нёмана» было цікава паназіраць за роднай камандай, як яна рыхтуецца да пачатку чэмпіянату краіны. Так што падтрымка трыбунаў гарадзенцам была забяспечана.
Усе гульні на турніры вызначаліся зацятай барацьбой каманд.
Нашым суседзям з Ліды крыху не хапіла, каб заняць выніковы трэці радок. У апошнім вырашальным матчы за 3-е месца «Ліда» абыграла »Тытан» толькі ў авертайме, чаго не хапіла для таго, каб выйсці на 3 месца.
За перамогу на турніры ў апошні дзень спрачаліся «Нёман» і «Бейбарыс».
Гаспадары глядзеліся крыху мацней свайго суперніка.
Гульня была вельмі напружаная, здараліся бойкі паміж хакеістамі.
Асноўны час скончыўся з лікам 3-3. Гульня перайшла ў авертайм, у якім казахі рэалізавалі штрафны кідок у вароты «Нёмана». Але гэта ўсё роўна не прынесла ім першае месца – па суме ачкоў чэмпіёнам стаў гарадзенскі “Нёман”.
Вынікі турніру:
6 жніўня.
«Тытан» – «Бейбарыс» – 3-2, дадатковы час (0-0, 2-2, 0-0, 1-0).
«Нёман» – «Ліда» – 4-1 (2-0, 2-0, 0-1).
7 жніўня.
«Бейбарыс» – «Ліда» – 3-1 (0-1, 2-0, 1-0).
«Тытан» – «Нёман» – 2-3 (0-1, 1-1, 1-1.
8 жніўня.
«Тытан» – «Ліда» – 1-2, дадатковы час (0-1, 0-0, 1-0, 0-1).
«Нёман» – «Бейбарыс» – 3-4, дадатковы час (1-1, 1-1, 1-1, 0-1).
Выніковае становішча каманд:
1. «Нёман» 3 гульні, 7 ачкоў.
2. «Бейбарыс» 3 гульні, 6 ачкоў.
3. «Тытан» 3 гульні, 3 ачкі.
4. «Ліда» 3 гульні, 2 ачкі.
Новы чэмпіянат Беларусі стартуе 5 верасня. Хакеісты “Нёмана” у гэты дзень згуляюць з чэмпіёнамі краіны – жлобінскім “Металургам”.
Фота аўтара