У Нёмане гіне рыба

|

Загінулая рыба на паверхні вады была знойдзена каля вёскі Шчацінава.

 

Біёлаг Юрый Цыдзік бачыў гэта на ўласныя вочы. Па ягоных словах шчупакі, ліны, карасі і плоткі загінулі хутчэй за ўсё з-за недахопу кіслароду.

Расліннасць у Нёмане, пасля таго як узровень вады падняўся пасля будаўніцтва ГЭС, пачынае гнісці, утвараюцца таксічныя рэчывы.

 

Афіцыйнай версіі здарэння пакуль няма. Вынікі лабараторных даследванняў чакаюцца на гэтым тыдні.

 

Паводле http://www.vgr.by