“Нёман” – “Магілёў” 4:0
Шайбамі адзначыліся Бажко, Маляўка, Міхайлаў і Гаўрусёў.
У гэтым супрацьстаянні пад 19 нумарам дэбютаваў Андрэй Макроў, а лепшымі ў складзе “Нёмана” прызнаныя Антонаў і Йокіла.
Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер ХК “Нёман”:
– Нягледзячы на тое, што першую кубкавую гульню мы прайгралі, я ўдзячны заўзятарам за тое, што яны прыйшлі і падтрымалі нашу каманду. Дзякуй ім за падтрымку, і хачу папрасіць прабачэння ад імя каманды за тое, што так бяздарна правялі другі перыяд гульні з «Лідай». У любым выпадку высновы былі зробленыя, і яны паціху ўступаюць у сілу. Ёсць дзве гульні для таго, каб рэабілітавацца.
– Пракаментуеце з’яўленне Макрова?
– Што тычыцца Макрова, ён гуляў першую гульню навогул у сезоне. І ў яго здольнасцях, вопыце, рэалізацыі галявых момантаў ніхто не сумняецца. У нас быў Фрэдрык Чысар, ёсць Стэффэн Торэсэн, Ярмо Йокiла – легіянеры, ёсць Палушын, яны павінны весці за сабой. Таму і на Макрове адказнасць вельмі вялікая. Сёння ён не забіў, але гэта ўсяго толькі першая гульня. Я ўпэўнены, што Андрэй будзе лідэрам каманды, павядзе яе за сабой у патрэбныя моманты.
Іншыя вынікі дня:
”Віцебск” – “Металург” -0:7 (0:3, 0:1, 0:3)
”Юнацтва” – “Шахцёр” – 4:3 (0:1,2:0,1:2,0:0,1:0)
“Гомель” – “Лiда” – 9:2 (2:0,3:1,4:1).
Здымкі Яраслава Ванюкевіча