“Нёман” атрымаў другую буйную перамогу запар
У суботні цудоўны вечар на стадыёне сабралася мала аматараў футбола.
Многія, напэўна, аддалі перавагу прамой трансляцыі па тэлебачанні, але потым пашкадавалі аб гэты, што ў гэты дзень не пайшлі на футбол.
Матч выдаўся вельмі багатым на галы і небяспечны моманты.
Лік у сустрэчы на 22-й хв. адкрыў Андрэй Ляcюк (за здымку ў зялёнай кашульцы), які ўдала прыняў выдатны пас ад Івана Дзянісевіча і перагуляў брамніка гасцей.
Здавалася, што «Нёман» зможа да канца тайма забіць яшчэ: добрыя моманты мелі Дзянісевіч, той жа Лясюк, але лік да канца тайма не змяніўся.
У другім тайме гульня ўжо пайшла больш адкрытай. Некалькі разоў ад галоў ратаваў Сяргей Чэрнік, “выцягваючы” мячы пасля ўдараў гасцей.
Пералом у матчы здарыўся на 77-й хвіліне, калі Іван Дзянісевіч падвоіў перавагу гаспадароў.
З тых часоў «Нафтан» перастаў гуляць у свой футбол. А гледачы тым часам чакалі большага ад «Нёмана», які пачаў прывучаць да вялікай колькасці галоў.
Праз 7 хвілін пасля другога гола, сербскі абаронца гарадзенцаў Мільян Яблан пасля падачы Дзянісевіча даводзіць лік да разгромнага.
“Нёман” перамагае 3 -0 і падбіраецца да пятага месца. А Іван Дзянісевіч з 17 ачкамі па сістэме “гол + пас” займае першае месца сярод усіх футбалістаў вышэйшай лігі!
Поле «Нёман» пакідаў пад бурныя апладысменты балельшчыкаў.
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў сказаў пасля матчу:
– Пераломны момант у гульні наступіў пасля таго, як наш галкіпер Чэрнік двойчы выручыў ў адным эпізодзе пасля вострай атакі “Нафтана”.
Мы атрымалі перамогу ў роўнай гульні. Не чакалі, што лік будзе такім буйным.
Наступны матч наша каманда правядзе 26 жніўня ў гасцёх з адным з лідэраў чэмпіянату – клубам “Гомель”.
18 жніўня.
“Нёман” – “Нафтан” 3-0
Фота аўтара і fcneman.by