Запуск паветранага змея скончыўся для гарадзенца сустрэчай з вайскоўцамі
Не прайшло і паўгадзіны, як да гарадзенца пад’ехалі вайскоўцы ў камуфляжы і прымусілі спусціць змея на зямлю.
Вайскоўцы некалькі разоў сфатаграфавалі паветранага змея, у тым ліку і на фоне мікрааўтобуса ўладальніка.
Гарадзенец – Віктар Ямяльяненка – мяркуе, што заўважылі яго з біноклю, хаця вайскоўцы пра гэта не казалі. Як зразумеў Ямяльяненка, сваімі выпрабаваннямі ён падняў па трывозе ўсіх вайскоўцаў ад Гродна да Баранавічаў.
Візіцёры параілі гарадзенцу наступным разам запускаць змея ў раёне Юбілейнага возера.
У прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі інфармацыяй пра здарэнне пакуль не валодаюць.
Паводле http://news.tut.by
Здымак з сайта http://bambooot.ru