Мікалай Аўтуховіч сустрэўся з сям’ёй
“Толькі назва, што спатканне, – піша спадар Аўтуховіч. – Ні дакрануцца, ні пацалаваць не далі. Нічога не зробіш, такі лёс. І гэта ўсё пройдзе. Успаміны застануцца ў душы, канешне, назаўсёды. І ніколькі не сумняюся, што за гэта выпрабаванне хтосьці будзе несці адказнасць… Меньш за 20 месяцаў засталося мне сядзець”.
Палітвязень кажа, што шмат чытае ў турме, піша лісты, а таксама спрабуе вучыць англійскую мову.