Памяці Яна Чачота

|

Нарадзіўся будучы асветнік ў 1796 годзе ў Наваградскім павеце Гарадзенскай губерні. Вучыўся разам з Адамам Міцкевічам і быў ягоным сябрам. Падчас навучання ў Віленскім Універсітэце ўступіў у таемнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з’яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела.

Ягоныя песні і балады зрабілі важкі ўплыў на творчасць Міцкевіча.

У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было больш заканспіраванае, але і гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў і рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823 годзе.

Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ян Чачот зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ва Уфу, у 1831 – у Цвер.

Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь, дзе ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскага канала, бібліятэкарам у графа Храптовіча. З выгнання Чачот вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай: вывучаў фальклор, збіраў і перакладаў беларускія народныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень, які не захаваўся.

Пахаваны асветнік у Ротніцы, якая з’яўляецца цяпер часткай Друскенік.

 

Склаў Андрэй Мялешка