Ашмянская “галавізна”

|

Размаўляюць дзве прадаўшчыцы:

Глядзі, сёння нават “галавізна” засталася.

-Ну, тут некаторым на хлеб не хапае.

Відаць, яны чулі, як у суседнім аддзеле завохкала бабулька, даведаўшыся, што звычайны хлеб-“цаглінка” каштуе больш за 5 тысяч беларускіх рублёў.

 

І вось што дзіўна. На палетках зараз атрымліваюць адну працоўную перамогу за другой. Чарговы мільён тон зерня пайшоў на склады радзімы. Аднак заходзіш у краму, бачыш усё больш высокія кошты, і не разумееш, чаму яны ўсё растуць і растуць.

Беларускі парадокс.