Гродзенскі піўзавод можа перайсці ва ўласнасць кампаніі “Экапрамэнерга”

|

Завод не працуе цягам 5 год.

Маёмасць прадпрыемства – вытворчыя будынкі, склады, крама – неаднойчы выстаўлялася на продаж.

Першы аўкцыён адбыўся ў сакавіку. Тады набыць маёмасць за больш чым 11 мільярдаў ахвотных не знайшлося. На наступным аўкцыёне кошт знізіўся на 20%, на трэцім – на 50%. Кошт піўзавода на чацьвёрты аўкцыёне складаў 30% ад пачатковага.

 

Прадпрыемствам цікавіліся палякі, чэхі, літоўцы, іранскі інвестар, аднак некаторыя будынкі завода маюць статус гісторыка-культырнай каштоўнасці, таму новы ўладальнік будзе звязаны ахоўнымі абавязацельствамі. Гэта спыняла патэнцыйных інвестараў.

Цяпер, нібыта, пакупнік знайшоўся.

 

У планах “Экапрамэнерга” – рэстаўрацыя часткі будынкаў піўзавода, стварэнне музея піва, рэстаранчыка, магчыма з’явяцца іншыя турыстычныя прапановы.