Тры юбілеі міласэрнасці
Акцыю з прыхіленнем грамадскага транспарта запланавалі правесці супрацоўнікі Чырвонага Крыжа ў межах рэспубліканскага месячніку “Беларускі Чырвоны Крыж- з клопатам пра людзей і любоўю да роднай зямлі”.
Па словах кіраўніка арганізацыі Раманіі Скамарошка, адзін тралейбус на тыдзень пераўтворыцца ў інфармацыйна-асветніцкі цэнтр Чырвонага Крыжа. Валанцёры ў кашулях з сімволікай арганізацыі будуць раздаваць пасажырам брашуры, буклеты, кнігі, прысвечаныя гісторыі і дзейнасці Чырвонага Крыжа, і распавядаць пра гэтую арганізацыю.
Упершыню падчас месячніку рапачнецца акцыя “Дзякуючы дзецям” пад дэвізам “Пачні сямейнае жыццё з добрага ўчынку”. Валанцёры прапануюць маладым сужанцам і іх гасцям прыйсці на рэгістрацыю шлюбу з дзіцячымі цацкамі, якія пазней будуць ўрачыста перададзеныя ў дзіцячыя дамы, прытулкі, дзецям з шматдзетных сем’яў. Акрамя таго, арганізатары мяркуюць правесці акцыю па зборы сродкаў, каб набыць аўстрыйскія “касмічныя касцюмы” “Гравістат” для лячэння дзяцей, хворых на ДЦП. Адбудуцца акцыі па зборы адзення, абутку, сродкаў гігіены для малазабяспечаных, канцэрты і іншыя мерапрыемствы для адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў.
Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца адзначаецца 8 мая. Сёлета гэтая арганізацыя святкуе адразу тры юбілеі: 90-годдзе ўтварэння Міжнароднай федэрацыі гэтых арганізацый, 150 гадоў з моманту ўзнікнення самой ідэі Чырвонага Крыжа і 60-годдзе прыняцця Жэнеўскіх канвенцый пра абарону ахвяр узброеных канфліктаў і паляпшэння становішча параненых, хворых і тых, якія пацярпелі ў караблекрушэннях.
Паводле region.grodno.by
Здымак паводле www.belredcross.org