Заяўляйся на трэнінг у Херсоне
Падчас трэнінгу “LET MAKE YOUR OWN PROJECTS – Your Power is in your Hands” яго ўдзельнікі абмяркуюць ідэі, якія дапамогуць прыцягваць моладзь да працы на карысць грамадства, распавядуць, як эфектыўна рэалізоўваць моладзевыя праекты ўвогуле і праекты ў межах праграмы “Моладзь у дзеянні” у прыватнасці.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца досведам моладзевай працы з калегамі з іншых краін, а таксама распрацаваць будучыя сумесныя праекты.
У трэнінгу возьмуць удзел 32 прадстаўнікі з 8 краін (Латвія, Італія, Фінляндыя, Польшча, Грузія, Украіна, Малдова, Беларусь).
Удзельнікі мусяць мець не менш за 18 год, а таксама здольныя разумець ангельскую мову і размаўляць на ёй. Усім ім будзе забяспечана харчаванне, пражыванне. Яны атрымаюць таксама кампенсацыю 70% выдаткаў на праезд (беларускім удзельнікам трэба будзе самастойна заплаціць за дарогу ў два бакі каля 30 еўра).
Ахвотных прыняць удзел у трэнінгу просім даслаць да 9 верасня кароткі матывацыйны ліст на e-mail: urbananna19@gmail.com.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: тэл. +37529-2836306.