У Лідзе з’явіліся стоп-мэны

|

Цягам усяго навучальнага году каля шэрагу лідскіх школ будуць дзяжурыць вучні старэйшых класаў у салатавых камізэльках са знакам “стоп” у руках.

Сваю працу яны будуць пачынаць за паўгадзіны да пачатку ўрокаў.

 

У задачу стоп-мэнаў уваходзіць дапамога дзецям у пераходзе дарогі. Яны будуць пераводзіць групы дзяцей праз праезджую частку.

 

Дзяжурствы арганізаваныя побач з СШ № 1, 4, 6, 9, 11 і 16, побач з якімі знаходзяцца нерэгулюемыя пешаходныя пераходы.

 

Паводле http://lidanews.by