“Пікавая дама” гродзенскага тэатра лялек узяла гран-пры

|

Як паведаміла літаратурная рэдактарка тэатра Марына Блажыеўская, спектакль “Пікавая дама” (сцэнічная кампазіцыя і пастаноўка Алега Жугжды) узнагароджаны гран-пры. Пастаноўка таксама перамагла ў намінацыі “Прызнанне”, а майстры сцэны Ларыcа Мікуліч і Аляксандр Енджэеўскі ўзнагароджаныя ў намінацыі “Лепшая акторская работа”.

 

Вынікі фестываля падсумавалі ўчора.

На суд журы былі прадстаўлены 16 лялечных спектакляў з розных краін свету.

Паводле прэс-службы, спектаклі наведала больш за 4,5 тысячы чалавек.

 

Пра спектакль гродзенскага тэатра лялек у Екацярынбурзе пісалі:

“У сваім спектаклі “Пікавая дама” рэжысёр пераплятае матывы аповесці Аляксандра Пушкіна і оперы Пятра Чайкоўскага, але пастаноўшчык даходліва і з гумарам выходзіць з патэнцыйна спрэчнай сітуацыі, не пасягаючы на змест. Пушкін і Чайкоўскі самі робяцца героямі спектакля, які развіваецца як своеасаблівая творчая дуэль паміж пісьменнікам і кампазітарам”.

 

“Пікавая дама”, прэм’ера якой адбылася ў 2010 годзе, паспела заваяваць некалькі міжнародных узнагарод.

У чэрвені 2012 года спектакль атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на 25 Міжнародным тэатральным фестывалі “Чамадан” у польскім горадзе Ломжа.

Тады ж рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Алег Жугжда быў уганараваны прызом за лепшую рэжысуру.

 

9 верасня Алег Жугжда атрымаў дыплом за рэжысуру, вядучы майстар сцэны Ларыса Мікуліч – дыплом за лепшую жаночую ролю на 45 Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «PIF» у Заграбе (Харватыя).

 

Здымак http://www.grodnolyalka.by