Гродзенскіх дзяцей запрашае гурток «Беларуская культура»

|

Мова і літаратура Беларусі

Мова продкаў. Першыя пісьмовыя крыніцы. Мова старажытных летапісаў. Рукапісная кніга. Аб паходжанні беларускіх слоў. Мастацкае слова і перыяды яго развіцця. Беларуская літаратура сярэднявечча і беларускія асветнікі. Першая друкаваная кніга ў Беларусі. Пісьменнікі Гродзеншчыны. Нашы мясціны ў творах мастацкай літаратуры. Сучаснае літаратурнае жыццё горада да іншае.


Беларускія народныя традыцыі

Дзіцячы фальклор

Беларускія народныя казкі. Прыказкі і прымаўкі. Загадкі. Легенды і паданні. Фальклорныя матывы ў творах беларускіх пісьменнікаў  ды іншае.


Гісторыя роднага краю

Жыццё беларускіх плямёнаў. Назва «Белая Русь». Заняткі старажытных жыхароў Беларусі. Наш Нёман. Узнікненне Гродна. Гісторыя нашага горада. Вуліцы Гродна. Мая вуліца. Назвы вуліц, іх паходжанне і г.д.

 

Запісацца ў гурток можна па адрасе: Каложскі парк, 1 (былы Палац піянераў), каб. 206, тэл. 8 (0152) 74 49 22, +375 (29) 886 89 14.

 

Паводле http://s13.ru