Посуд і шкарпэткі купіце ў «Версалі»
Хоць гандлююць там у асноўным таварамі беларускай вытворчасці, назва зусім не па-нашаму. І такія іншаземныя назвы сёння паўсюль. У Іўі, напрыклад, назву «Версаль» мае не толькі крама, але і бар. У Гродне я таксама бачыў нешта падобнае з заходнім акцэнтам. У вачах стракацяць розныя «Дэжа Вю», «Мілан» і так далей. Атрымліваецца, што прыгожых беларускіх слоў гандляры ці то не ведаюць, ці то саромеюцца.